» 
 » 
Ніжэй за плінтус (Nižej za plintus)



Текст песни Illa Falažynski - Ніжэй за плінтус (Nižej za plintus)

Ніжэй за плінтус (Nižej za plintus)
Illa Falažynski
Уступ:         (2 р.)

Я не ўдыхнуў раньняе паветра
Не дапіў састылае кавы
Пазабыўся на свае намеры
Хто жа ў гэтым ва ўсім вінаваты?

Пройгрыш:        

Я прыдумаў усе гэтыя сьцены
Раззлаваных агнядышных цмокаў
І ніхто не пачуе пра перамены
У аблоках таксічнага смогу

Глыбей і глыбей, ніжэй і ніжэй
Мы падаем, падаем, падаем
Зьнікае імя, ратунку няма
Хэ-эй, для мяне

Пройгрыш:        

Я перакладваю зь месца на месца
Сумненьні, ваганьні, старую няпэўнасьць
Варон па-майстэрску лавіць удаецца
Чуеш! Паблізу шоргае рэўнасьць

Пройгрыш:        

Я трымаю ў абдымках цярпеньне
Ніяк не дазволю нам разьвітацца
Вачыма пытаю: ці гэта ня сьненьне?
Ціша мне раіць не пераймацца

Глыбей і глыбей, ніжэй і ніжэй
Мы падаем, падаем, падаем
Зьнікае імя, ратунку няма
Хэ-эй, для мяне

Пройгрыш:   

Усім ня ёсьць абыякава на тых, хто трапіў у бяду-у
Усім ня ёсьць абыякава
Я ў гэта паве-, я ў гэта паве-, я ў гэта паверыць змагу
У-у-у-у-у!

Глыбей і глыбей, ніжэй і ніжэй
Мы падаем, падаем, падаем
Праблемы мае, як і ў цябе,
Хэ-эй, у галаве-е!
https://lyrics.primanota.net/illa-falazynski/nizhei-za-plintus-nizej-za-plintus.htm